Пастановай Міністэрства адукацыі ад 26 чэрвеня 2023 г. № 177 зацверджаны вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў «Святыні роднага краю» і «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. – 1569 г.)».
Вучэбная праграма «Святыні роднага краю» разлічана на два гады і арыентавана на вучняў IX–X класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Яна накіравана на набыццё і сістэматызацыю вучнямі паглыбленых ведаў пра свой край, рэгіён, краіну і выступае ў якасці своеасаблівага «навігатара» па здабычы ведаў, перапрацоўцы інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных уменняў.
Падчас засваення дадзенай праграмы будуць разглядацца ў тым ліку тэмы: спадчына роднага краю; помнікі матэрыяльнай культуры; духоўная культура; славутыя землякі; рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі; страчаная спадчына; помнікі археалогіі; беларускія святыні.
Праграма «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. – 1569 г.)» прызначана для VI класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, і накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы па грамадзянскаму, патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню вучняў.
На занятках будуць разгледжаны тэмы, сярод якіх: гістарычныя крыніцы аб духоўным жыцці насельніцтва Беларусі ў IX – сярэдзіне XIII ст.; чалавек і прырода ў духоўнай культуры насельніцтва беларускіх зямель; правілы жыцця ў побыце беларусаў як адлюстраванне іх духоўных традыцый; духоўны подзвіг першых хрысціянскіх асветнікаў на беларускіх землях; старабеларуская мова – дзяржаўная мова ВКЛ і носьбіт духоўнай спадчыны беларусаў; геральдыка беларускіх гарадоў; беларускае народнае дойлідства як адлюстраванне духоўнага свету беларусаў; захаванне гістарычнай памяці аб асобах і падзеях беларускай мінуўшчыны.
Прававы акт распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
В парке Подниколье 19 сентября впервые состоится народный креатив-проект «Бульба-фэст», приуроченный ко Дню народного единства. Информацию предоставило управление культуры Могилевского горисполкома.
Мероприятия начнутся в 11:00 со сбора ...
Министерство здравоохранения Беларуси обновило перечни медицинских противопоказаний, при которых водители и пассажиры могут не пристегиваться ремнями безопасности. Соответствующие нормы закреплены постановлением №98 от 27 августа 2026 года, опубликов ...
Музыкальный фонтан на Дубровенке в Могилеве переходит на осенний график работы.
Расписание с вторника по четверг :
Фонтан: 16:00-16:15; 17:00-17:15;18:00-18:15;
Фонтан/музыка: 19:00-19:15;
Фонтан/музыка/свет: 20:00-20:15;
Фонтан/музыка/свет (тем ...